113 тыс. вернікаў узялі ўдзел у набажэнствах у ноч на Раство
08.01.2013 / 10:31
У ноч на 7 студзеня ў праваслаўных храмах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы.
На іх прысутнічалі каля 113,2 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
«Грамадскі парадак на мерапрыемствах быў цалкам забяспечаны», — гаворыцца ў паведамленні.