Мінчане сталі меней пісаць даносаў

08.01.2013 / 10:48

Скарацілася колькасць ілжывых даносаў у праваахоўныя органы: калі ў 2012 годзе за гэта злачынства ў сталіцы асудзілі 14 чалавек, то годам раней такіх было 31.

Як расказаў прадстаўнік сталічнай пракуратуры Андрэй Нікіценка, часцей за ўсё грамадзяне хлусяць праваахоўнікам, каб пазбегнуць адказнасці за адміністрацыйнае правапарушэнне, а таксама з зайздрасці, непрыязнасці да каго-небудзь.

Пры гэтым яны не задумваюцца, што за лжывы данос прадугледжана крымінальная адказнасць і пакаранне аж да пазбаўлення волі.