9 студзеня па ўсходзе да мінус 18 градусаў
У бліжэйшыя суткі ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаецца слабы туман, шэрань.
08.01.2013 / 12:00
На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём -- паўднёвы 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў са знакам мінус, па ўсходняй палове Беларусі пры праясненнях чакаецца да 13-18 марозу.
Днём прагназуецца ад 3 да 8 градусаў ніжэй за нуль, на ўсходзе - да мінус 11 градусаў.