Яшчэ адзін банк выпусціў шыкоўны беларускі каляндар — фота

Падзякуйце за добрую справу лайкам!

Парад беларускамоўных календароў працягваецца.

12.01.2013 / 11:41

Следам за «Тэхнабанкам» і «Банкам БелВЭБ» каляндар на беларускай мове прэзентаваў «Белінвестбанк». Канцэптуальны каляндар называецца «Словы». На ім — 12 выразаў, ад фразы на Барысавым камяні да 1 артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія акрэсліваюць гістарычны шлях нацыі. Фонам служаць артэфакты эпохі, якой належыць дэвіз:

Каляндар мае выдатную паліграфію, густоўнае афармленне і ўнікальны памер — 0,5×0,7 метра. У малым пакойчыку такі не павесіш. Вялікі банк — для вялікай кампаніі.

Адсканаваць такія вялікія аркушы было немагчыма, таму мы іх сфатаграфавалі.

Глядзі яшчэ: Які з беларускіх календароў найлепшы? — галасуем

СМ