Украіна ў 2013 годзе створыць працоўную групу па інтэграцыі ў Мытны саюз

12.01.2013 / 19:50

Рабочая група па пытанні інтэграцыі Украіны ў Мытны саюз можа быць створана ўжо сёлета,
заявіў урадавы ўпаўнаважаны па пытаннях супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, дзяржавамі — удзельніцамі СНД, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і іншымі рэгіянальнымі аб’яднаннямі Валерый Мунціян.

«Інтэграцыя ў Мытны саюз праходзіць па прынцыпе „пакетнага пагаднення“ — дзяржава прымае ўстаноўчыя дакументы. Але перад падачай заяўкі ствараецца рабочая група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ад Украіны і МС, якая адпрацоўвае гэтыя пытанні. Думаю, сёлета рабочая група будзе створана», — сказаў Мунціян.

Украіна, якая абвясціла стратэгічны курс на еўраінтэграцыю, плануе ў канцы 2013 года падпісаць з Еўрасаюзам пагадненне аб асацыяцыі.
Разам з тым Кіеў заявіў пра намер паступова далучацца да некаторых правіл Мытнага саюза. Масква прапануе Кіеву ўвайсці ў Мытны саюз, абяцаючы ўзамен энерганосьбіты па льготных цэнах.
Украінскае кіраўніцтва прапанавала супрацоўніцтва з саюзам у фармаце «тры плюс адзін» (Беларусь, Казахстан і Расія плюс Украіна).