У сераду — моцны снегапад, на Палессі — дождж; перапад тэмператураў

15.01.2013 / 12:21

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом. Днём месцамі чакаецца моцны снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, 4–9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў са знакам мінус, па поўначы Беларусі — да 10 градусаў марозу. Днём тэмпература будзе ад нуля да мінус 5 градусаў, на поўдні краіны чакаецца да 2 градусаў цяпла.