Ля Вечнага агню на Плошчы Перамогі ў Мінску абгарэў бомж

16.01.2013 / 10:22

49-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства атрымаў сур’ёзныя апёкі, вырашыўшы пагрэцца каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску, паведамілі ў праваахоўных органах.

Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 15 студзеня. Мужчына занадта блізка падышоў да агню.

Пацярпелы з апёкамі першай — трэцяй ступені шпіталізаваны.