Выходзіш з дому? А вяртацца прыйдзецца пры істотна большым марозе. Тэмпература будзе падаць сёння, заўтра і ў суботу

17.01.2013 / 09:10

Сёння ўранку ў Мінску каля мінус 5. Увечары стане мінус 9. Заўтра ўранку мінус 11, а ўвечары ўжо мінус 17. А ўначы на суботу слупок тэрмометра мае апусціцца да мінус 19.

Прыкладна такая сама дынаміка тэмператур чакаецца ва ўсёй краіне, з удакладненнем на тое, што ў Гомелі цяпер каля плюс 1, а ў Віцебску мароз у суботу можа дасягнуць нават мінус 21.

Вадохрышча дык Вадохрышча!

Сяргей Гезгала