Капліца Палаца Радзівілаў у Нясвіжы будзе асвечана 9 лютага

18.01.2013 / 15:02

Капліца Маці Божай Ларэтанскай ў Нясвіжскім палацавым ансамблі XVI-XIX ст. будзе асвечана 9 лютага. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў касцёле Св. Сымона і Алены.

Урачыстая літургія з удзелам мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча запланавана ў Нясвіжы на 12:00.

Летась з касцёла Божага Цела ў капліцу былі перанесеныя каменныя пліты, якія знаходзіліся тут да пачатку Другой сусветнай вайны.

Уваход у капліцу на час урачыстасцяў для ўсіх жадаючых будзе вольным. Больш падрабязная інфармацыя пра капліцу будзе пададзена на нашым сайце неўзабаве.