Дзве аварыі ў цэнтры Мінска: рух у раёне плошчы Якуба Коласа і на Сурганава паралізаваны

21.01.2013 / 16:06

Пад 16-ю гадзіну ў панядзелак у цэнтры Мінска адбыліся дзве аварыі.

Першая здарылася проста на трамвайных шляхах на плошчы Якуба Коласа.
Тут сутыкнуліся легкавыя аўтамабілі. ДТЗ спыніла рух трамваяў у бок Лагойскага тракта. Ужо выстраілася чарга з некалькіх трамваяў.
Іншая аварыя здарылася на перакрыжаванні вуліцы Сурганава з вуліцай Якуба Коласа, перадае карэспандэнт НН.
Тут сутыкнуўся грузавік і некалькі легкавых аўто.

ДТЗ прывяло да таго, што спыніўся рух тралейбусаў у кірунку праспекта Незалежнасці. Караван з тралейбусаў па вуліцы Сурганава ўжо сягае за ўніверсам «Рыга».

ЗС