У ноч на сераду пры праясненнях — да мінус 25 градусаў

22.01.2013 / 11:06

Ноччу па Брэсцкай і Гомельскай абласцях будзе ісці снег, днём месцамі па краіне прагназуецца невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, 3–8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14–20 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях да 21–25 марозу.

У паўднёвых раёнах Беларусі маразы будуць крыху слабейшыя: ноччу ад 9 да 13 градусаў, днём 7–13, месцамі да 15 градусаў.