У Глыбоцкім раёне парэзалі падлетка

На вуліцы ў вёсцы Залессе Глыбоцкага раёна 14-гадовага падлетка з вёскі Кісараўшчына ўдарылі нажом у жывот.

22.01.2013 / 12:22

Як паведамляе прэс-служба МУС, папярэдне высветлена, што парэзаў падлетка 42-гадовы мясцовы жыхар, які быў у стане алкагольнага ап’янення. Падазраваны арыштаваны.

Распачатая раней крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 КК (прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) перакваліфікаваная на частку 1 артыкулаў 14 і 139 КК (замах на забойства). За панажоўшчыну вяскоўцу пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі.