У Столінскім раёне скончыла самагубствам 32-гадовая маці дваіх дзяцей
22.01.2013 / 14:44
Як паведаміў намеснік начальніка Столінскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Плотніцкі, цела жанчыны ў пятлі на дрэве ў лясным масіве знайшла раніцай 21 студзеняследча-аператыўная група.
На гэты час устаноўлена, што 20 студзеня загінулая была ў гасцях у сястры ў вёсцы, размешчанай прыкладна за 1,5 км ад месца трагедыі. Яна пайшла з дома сястры каля 16.00 на аўтобусны прыпынак і дадому не прыехала. Пра зніклую 21 студзеня заявіў у міліцыю яе муж.
«Па ўстаноўленых у ходзе агляду месца здарэння акалічнасцях, меркаваная прычына смерці жанчыны — суіцыд. Яго прычыны і матывы высвятляюцца», — дапоўніў Плотніцкі.
Загінулая жыла разам з мужам і двума малалетнімі дзецьмі ў сельскім населеным пункце. Сям’я характарызуецца станоўча. Паводле слоў сваякоў жанчыны, яна не выказвала намераў звесці рахункі з жыццём.
Праверку па факце смерці вяскоўкі праводзіць Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта.