Асад бамбіць прыгарады сталіцы
25.01.2013 / 09:05
Як паведамляецца, самалёты ВПС Сірыі нанеслі ўчора восем удараў па прыгарадзе Дарая, што знаходзіцца недалёка ад раёна адміністратыўных будынкаў сталіцы. У авіяцыі служаць пераважна алавіты — меншасць, да якой належыць таксама сям’я Асадаў. З яе рэкрэтуецца таксама большасць супрацоўнікаў сірыйскіх спецслужбаў і спецназа. У паўстанні ж бяруць удзел пераважна суніты, якія складаюць большасць насельніцтва краіны.