КДБ адмаўляецца вяртаць апазіцыянеру відэакамеру
У апошнім адказе яму параілі шукаць канфіскаваную камеру ў Мінскім следчым камітэце.
25.01.2013 / 09:43
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ Зміцер Салаўёў такім стаўленнем спецслужбаў да вяртання ўласнасці проста абураны, паведамляе ПЦ «Вясна».
«15 студзеня 2011 года на маёй кватэры быў праведзены ператрус. Ён быў звязаны з падзеямі
Калі камп’ютар Змітру вярнулі праз паўгода, то відэакамеру не могуць вярнуць да гэтага часу.
«Я збіраюся пісаць скаргу на імя Магілёўскага УКДБ. Яны сканфіскавалі ў мяне маю камеру, і яны павінныя яе мне вярнуць. Чаму я павінен шукаць яе сам у нейкіх іншых установах? Я не павінен ведаць усе іх унутраныя бюракратычныя абставіны, аднак разумею, што калі ўзялі яе ў мяне, то аддайце!» — кажа лідар Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ.
Зміцер Салаўёў адзначае, што пасля азнаямлення з заканадаўствам ён прынясе шэраг нязручнасцяў магілёўскім спецслужбам з прычыны іх нядбалага стаўлення да чужой уласнасці.