Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі да Брэста
25.01.2013 / 10:12
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў прызначаецца 25 студзеня, а таксама 1, 8, 15 і 22 лютага дадатковы цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Мінск-Баранавічы-Брэст адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 19.35. Пра гэта паведамляецца на чайце БЧ. На станцыю Баранавічы-Цэнтральныя цягнік будзе прыбываць у 21.23, а адпраўляцца ў 21.26. На станцыю Брэст-Цэнтральны цягнік будзе прыбываць у 23.53. Час у шляху складзе 4 гадзіны 18 хвілін.
У раскладзе на 26 студзеня, 2, 9, 16, 23 лютага з'явіўся таксама цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Брэст-Баранавічы-Мінск адпраўленнем са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 00.44. На станцыю Баранавічы-Цэнтральныя цягнік будзе прыбываць у 03.09, а адпраўляцца ў 03.25. Прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі запланавана ў 5.19. Час у шляху складзе 4 гадзіны 35 хвілін.