Колькасць шлюбаў паменшала на 12%, разводаў пабольшала на 1%

29.01.2013 / 11:54

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў у Беларусі ў 2012 годзе паменшала проці 2011-га на 12,1%, а колькасць разводаў пабольшала на 1,2%. Аб гэтым паведаміла агенцтву БелТА прэс-сакратарка Белстата Вольга Клаўсуць.

За 2012 год у краіне зарэгістравалі 76 245 шлюбаў і 39 034 разводы.

На 1000 шлюбаў прыпадала 512 разводаў.

Пазітыўна, што амаль спыніўся спад колькасці насельніцтва: за мінулы год яно зменшылася толькі на 1900 чалавек. Дагэтуль яно меншала штогод ад 1993 года.

СГ