18-гадовы і 15-гадовы збілі двух прахожых у Маладзечне, забраўшы ў іх прадукты
29.01.2013 / 12:45
Жыхар Маладзечна і яго сябрук збілі двух прахожых ды забралі ў іх прадукты. Пры нападзе яны выкарысталі газавы балончык.
Інцыдэнт адбыўся 24 студзеня каля 21.30 каля дома 62 па вуліцы Лясной у Маладзечне. Раней судзімы мясцовы жыхар, 1994 года нараджэння, разам са знаёмым з Асіповічаў, 1997 года нараджэння, выкарыстоўваючы газавы балончык, напалі на двух мужчын. Збілі іх і выкралі прадукты на 125 тысяч рублёў.
Пацярпелыя -- непрацуючыя жыхары вёскі Вязынка Маладзечанскага і Людвінова Вілейскага раёнаў, 1965 і 1958 гадоў нараджэння.
Маладыя людзі затрыманыя, заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.206 Крымінальнага кодэкса.Прадугледжанае артыкулам пакаранне - абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.