У гэту ноч — мокры снег і моцны вецер

30.01.2013 / 16:08

Воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 31 студзеня.

Часам прагназуецца мокры снег, дождж. Уначы ў многіх раёнах краіны сіноптыкі прагназуюць моцны мокры снег, месцамі завіруху. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, 6-11 метраў за секунду, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі яго парывы ​​будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 6 градусаў на ўсходзе да плюс 2 на захадзе краіны. Днём чакаецца ад нуля да 6 градусаў.