Масква, 3 лютага: прагляд фільма «Вышэй за неба» з удзелам Курэйчыка

Кавярня China Town (Лубянский проезд, 25 стр. 12). Пачатак а 14:00.

31.01.2013 / 11:35

«Вышэй за неба» — найлепшы беларускі фільм 2012 года паводле рэйтынгу www.kinopoisk.ru
Галоўны герой — малады беларус Мікіта Міцкевіч. Яму каля 20 гадоў, ён жыве і вучыцца ў Мінску. Ён музыкант, кампазітар, гуляе ў моднай менскай групе… Але тут адбываецца падзея, якая пераварочвае ўсё яго жыццё.
Кінапаказ пройдзе з удзелам сцэнарыста, прадзюсара і сурэжысёра фільма Андрэя Курэйчыка,
які таксама вядомы як сцэнарыст фільмаў «Любовь-Морковь», «Любовь-Морковь 2», «Юленька», «Ёлкі» і многіх іншых. Чакаюцца таксама рэжысёр Дзмітры Марынін і акцёры фільма.

У праграме прагляд фільма, фільма пра фільм, гутарка з яго стваральнікамі.

3 лютага

кавярня China Town

Лубянский проезд, 25 стр 12

пачатак, а 14:00

Падзея на Facebook: https://www.facebook.com/events/560029387359986/

Падзея на Вконтакте: http://vk.com/vyshe_neba_moscow

Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Масквы