СМІ: Гутар перайшоў у «Дынама» Мінск
31.01.2013 / 20:49
Сёння галкіпер Аляксандр Гутар, які нядаўна разарваў кантракт з БАТЭ, падпісаў працоўную дамову з мінскім «Дынама», паведамляе блог Insider.blr на Sports.ru.
Аб умовах пагаднення пакуль нічога не вядома.
Адзначым, што трансфер Гутара абыйшоўся мінскаму «Дынама» ў 180 тысяч даляраў. Аднак гэтая сума можа змяніцца ў сувязі з тым, што БАТЭ збіраецца абскардзіць рашэнне АБФФ ў вышэйшай інстанцыі.