28-гадовая жанчына забіла сваю маці ў Пружанскім раёне

Выпадак здарыўся 31 студзеня ў в. Смаляны.

01.02.2013 / 15:18

57-гадовая жанчына была знойдзена ў сваёй хаце з пранікальным нажавым раненнем грудной клеткі.

Высветлена, што каля 15-й гадзіны пасля сумеснага распівання спіртных напояў і далейшай сваркі, яе кухонным нажом ударыла 28-гадовая дачка, рабочая РУП, якую раней судзілі за крадзеж і пагрозу забойствам.