Белавежская пушча на старых паштоўках і гравюрах + фота
Прадаецца на аўкцыёне
02.02.2013 / 13:26
Прывітанне з пушчы (паштоўка 20-30-гг)
Маладыя ваўкі (з серыі «Пушчанскія браты» Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы)
Яловы дрэвастой (з серыі «Пушчанскія браты» Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы)
Дрэвастой на багне (з серыі «Пушчанскія браты» Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы)
Конны патруль у Белавежскай вёсцы (нямецкая паштоўка часоў Першай сусветнай вайны)
Станіслаў Жукоўскі. На даляглядзе відаць Белавежская пушча (1930-я).
Старажытны паляўнічы палацык у пушчы (з серыі «Пушчанскія браты» Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы)
Гравюра «Зубр у Белавежскай пушчы» (1881 год, аўтар Эдвард Ніч)
У пушчы Белавежскай, малюнак Валерыя Брахоцкага, 1886
Гравюра «Паляванне ў Белавежскай пушчы».
"У Белавежскай пушчы. Селішча лесніка. Абеліск з надпісам: "28 верасня 1752 г. Найснейшае паньства Аўгуст ІІ, кароль польскі, абраннік саксонскі, з яе Вялікасцю каралеваю і каралевічамі Ксавэрыям і Каралям, палявалі тут на зуброў." 1885, Малюнак Ігнація Урублеўскага.
У пушчы Белавежскай, малюнак Валерыя Брахоцкага, 1886
У пушчы Белавежскай, малюнак Валерыя Брахоцкага, 1886
Стары, накід з Белавежскай пушчы, 1912 (мал. Антонія Каменьскага).
Ліцвін і беларус, накід з Белавежскай пушчы, 1912 (мал. Антонія Каменьскага).
Падвода, накід з Белавежскай пушчы, 1912 (мал. Антонія Каменьскага.
Попрадкі, накід з Белавежскай пушчы, 1912 (мал. Антонія Каменьскага).
Старажытны белавежскі лес здаўна цікавіў людзей.
Малюнкі і здымкі з яго выявамі аздаблялі старыя кнігі і паштоўкі. Паспрабуем прагледзець толькі тую драбніцу, якая на сёння прадаецца на польскім аўкцыёне allegro.pl.
Большасць паштовак, звязаных з Белавежскай пушчай, не маюць прывязкі да месца і толькі адлюстроўваюць краявіды, мясцовае насельніцтва ці жывёлаў на момант здымкаў.У міжваенны час польскія дзяржаўныя і недзяржаўныя друкарні і арганізацыі спрабавалі папулярызаваць Пушчу рознымі сродкамі.
Так, «Пушчанскія браты», Таварыства вучняў дзяржаўнай школы для ляснічых Белавежы выдала шэраг паштовак, на якіх было прадстаўлены краявіды Белавежы. А вось сімвал Пушчы — зубры — прадстаўлены на польскіх паштоўках не так і часта. Падчас Першай сусветнай вайны гэтыя жывёлы былі цалкам вынішчаны. Спробы аднавіць папуляцыю распачаліся польскімі ўладамі толькі ў 1929 годзе.
Зубра часцей можна пабачыць на больш старажытных гравюрах ХІХ ст, бо сучаснікі маглі яшчэ сустрэць аўтахтонаў лесу і замаляваць.Таксама, дзякуючы тым малюнкам, мы можам пабачыць абразкі з выявамі тагачасных пушчанскіх жыхароў. Паштоўкі можна набыць на польскім аўкцыёне прыкладна за 10 еўра (без перасылу).
Гравюры каштуюць даражэй за паштоўкі — ад 30 да 60 еўра.