Кніжны кірмаш: VIP-дзень - фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

06.02.2013 / 19:45

Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч вядзе па выставе намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова і старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну.

Цырымонію адкрыцця пачынаў аркестр.

Месца, каб разрэзаць стужку, хапіла не ўсім. На фота: старшыня лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў генерал Мікалай Чаргінец, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

На адкрыцці стэнда ганаровага госця — Расіі, частавалі шампанскім.

Прэзентацыя выдання «Полацк 1150» — з тысячай полацкіх фота.

На другім паверсе свае стэнды размесціла Акадэмія мастацтваў.

Шпацыр па выставе.

Стэнд з кнігамі лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў. Адразу бачна, хто там самы геніяльны.

Святочны каравай.

Густоўны стэнд Францыі.

Высокія госці прайшлі, можна і дарожку скруціць. VIP-дзень скончаны.

У першы дзень працы ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу яго наведалі афіцыйныя асобы.

ГС