Байцы АМАПа атрымліваюць кватэры праз 5-7 гадоў службы

Звычайныя мінчукі стаяць у чарзе больш за 20 гадоў.

07.02.2013 / 17:34

Дзяржава працягвае дапамагаць сілавым структурам з жыллём.

За імі захавана права на атрыманне льготнага крэдыту.
На асаблівым кантролі кватэрныя пытанні трымаюць і ў сталічным спецназе. Байцам гарантуецца ўласнае жыллё на працягу 5–7 гадоў. Пра гэта ў інтэрв’ю часопісу «Спецназ» распавёў камандзір АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Лукомскі.

«Калі чалавек трапляе да нас у атрад, ён становіцца членам нашага калектыву, і мы нясем за яго адказнасць, — заявіў Аляксандр Лукомскі.

— Што тычыцца вырашэння жыллёвага пытання, то даем месца ў інтэрнаце ГУУС, ёсць і два дамы службова-спецыяльнага жылля, куды з часам можна усяліцца па чарзе.
Ёсць у нас і свая чарга, і жыллёва-бытавая камісія па размеркаванні месцаў у ЖБК. Цяпер будуем два дамы ў мікрараёне Уручча. Прыкладна праз 5–7 гадоў службы ў атрадзе чалавек забяспечваецца ўласным жыллём. Існуе і рознага роду стымуляванне, пачынаючы з дзяржаўных і ведамасных узнагарод і заканчваючы грашовымі прэміямі».
Чарга на жыллё для звычайных мінчукоў складае больш за 20 гадоў.

інф. часопіса «Спецназ»