Часопіс Esquire апублікаваў рэпартаж з Коласаўскага ліцэя

09.02.2013 / 10:27

Італьянскі фатограф Алясандра Вінчэнці апублікаваў у часопісы Esquire вялікі фотарэпартаж з падпольнага ліцэю імя Якуба Коласа.

Ліцэй адкрыўся ў 1992 годзе, аднак быў зачынены ў 2003-м, калі ўлады паспрабавалі змяніць яго дырэктара - Уладзіміра Коласа - і навязаць рускамоўную праграму навучання. На працягу двух гадоў заняткі працягваліся ў прыватных кватэрах і нават у падвале каталіцкай царквы, аднак праз пагрозы святару спыніліся. З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і існуе за кошт падтрымкі польскага ўрада.