Бяляцкі: «Я ніколі не забуду гэтага ляскату»

10.02.2013 / 00:53

Таццяна Равяка цытуе ліст Алеся Бяляцкага ад 4 лютага, калі споўнілася роўна паўтара года з моманту арышту:

«Год таму, калі я сядзеў у СІЗА ў Жодзіне, каб прайсці з камеры да кабінета на сустрэчу з адвакатам, трэ' было прамінуць дваццаць адны дзверы — у падземных калідорах, у пераходзе паміж будынкамі. І ўсе яны адчыняліся перада мной, а затым з ляскатам зачыняліся за спінай. Я ніколі не забуду гэтага ляскату цяжкіх, жалезных, тоўстых дзвярэй. Яны дзялілі прастору на кароткія адрэзкі. Імі былі адрэзаныя і будучыня, і мінулае. А ты заставаўся ў цяперашнім часе, без мінулага і будучага. Толькі з ахоўнікам, у руках якога быў ключ».

Палітвязень Бяляцкі па-ранейшаму знаходзіцца ў турме ў Бабруйску.