Статкевіч падзякаваў за віншаванні з гадавінай паўстання

10.02.2013 / 00:57

Вольга Мікалайчык паведамляе, што атрымала паштоўку ад палітвязня Мікалая Статкевіча. Ён дзякуе за віншаванні з нагоды паўстання Каліноўскага і атрымання прэміі імя Вілі Брандта. Дата напісання паштоўкі — 2 лютага. Але на паштоўцы прыклееная паперка з няясным надпісам «возврат-досыл» і ішла яна з турмы 8 дзён.

Сярод іншага Мікалай Віктаравіч напісаў на пытанне пра свой шляхецкі радавод, што сярод продкаў ягонай маці быў сакратар камісіі Вялікага Княства Літоўскага, адзначае спн. Мікалайчык.