На чэмпіянаце свету па біятлоне Скардзіна на 25-м месцы, Домрачава — на 43-м

10.02.2013 / 09:12

У жаночай спрынтарскай гонцы на чэмпіянаце свету ў Чэхіі Надзея Скардзіна заняла 25-е месца з вынікам 22 хвіліны 19,8 секунды (без штрафных колаў).

Дар’я Домрачава, не пацэліла ў 5 мішэняў (3 +2) і фінішавала 43-й (23.01,6). Анастасія Дубарэзава была 28-й (22.28,3; 0 +1), Людміла Калінчык — 48-й (23.07,7; 0 +2) сярод 114 удзельніц.

Медалі заваявалі ўкраінка Алена Підгрушна (21.02,1; 0 +0), нарвежка Тора Бергер (6,4; 0 +1) і яшчэ адна прадстаўніца Украіны Віта Семярэнка (22,8; 0 +0).

10 лютага на чэмпіянаце свету пройдуць гонкі пераследу.

У мужчынскай спрынтарскай гонцы найлепшым вынікам беларусаў стала 45-е месца (Аляксандр Бабчын).