Перад «Фенербахчэ»: БАТЭ — «Літэкс» — 0:0

10.02.2013 / 11:30

На 2-м трэніровачным зборы ў турэцкім Белеку БАТЭ згуляў у суботу ўнічыю (0:0) з балгарскім «Літэксам» — 0:0.

Беларускі клуб выступаў у наступным складзе: Гарбуноў, Юрэвіч, Радзькоў, Філіпенка, Бардачоў, Рудзік, Аляхновіч, Валадзько, Паўлаў, (В.Курловіч, 74), Глеб, Радзівонаў (Мазалеўскі, 81).

Сёння БАТЭ гуляе з малдоўскім «Мілсамі» (пачатак у 11:30),

а ў чацвер у Гродне адбудзецца матч 1/16 Лігі Еўропы з турэцкім «Фенербахчэ».
«Фенеры» сёння ў матчы чэмпіянату Турцыі гуляюць у гасцях з «Мерсінам».

nn.by