Белстат: Інфляцыя за студзень склала 3%

11.02.2013 / 10:10

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2013 г. у параўнанні са снежнем 2012 г. склаў 103%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Індэкс цэнаў вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені 2013 г. у параўнанні са снежнем 2012 г. склаў 101,5%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — 101,7%, прамежкавыя тавары — 102%, спажывецкія тавары — 100,5%.

Індэкс цэнаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені 2013 г. у параўнанні са снежнем 2012 г. склаў 101,5%, у тым ліку ў раслінаводстве 103%, жывёлагадоўлі — 101%.