Сталіцай «Дажынак-2013» стане Жлобін

11.02.2013 / 15:10

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне А. Лукашэнка падпісаў 8 лютага.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ўтвораны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.