Бел‑чырвона‑белы сьцяг на Сьвятой гары

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» сёньня адзначылі Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце сымвалічнай акцыяй.

27.07.2007 / 17:44

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» сёньня адзначылі Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце сымвалічнай акцыяй.

Ранкам 10 чалавек выехалі з Мінску да Святой гары (пры савецкай уладзе яе перайменавалі ў Дзяржынскую), якая з`яўляецца вышэйшай кропкай Беларусі. Яе вышыня — 345 метраў над узроўнем мора. Там быў замацаваны шасціметровы флагшток

Адзін з удзельнікаў акцыі распавёў пра сённешняе свята, пра значэнне «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце» для краіны.

Пасля быў узняты бел‑чырвона‑белы сцяг. Акцыя скончылася гучнымі воклічамі «Жыве Беларусь!»