Прырост беларускага ВУП у студзені склаў 3,1%

14.02.2013 / 09:13

3,1% склаў прырост беларускага ВУП у студзені 2013 года ў параўнанні з першым месяцам 2012 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся на 0,4%, сельскагаспадарчай — на 3,9%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 9,7%, увод у эксплуатацыю жылля ўзрос на 7,5%. Перавозка грузаў скарацілася на 2,7%, грузаабарот — на 3,9%.

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 19,9%, аптовы — знізіўся на 23,8%.

У 2012 годзе прырост ВУП склаў 1,5% пры плане 5-5,5%. План прыросту на 2013 год — 8,5%.