Чавэс праходзіць «складаную альтэрнатыўную тэрапію»

Пра гэта заявіў ягоны пераемнік Нікалас Мадура.

14.02.2013 / 09:17

Ён не ўдакладняў дэталяў, але адзначыў: «Сёння наш камандантэ праходзіць альтэрнатыўнае лекаванне… Яно складанае і цяжкае і павінна, у пэўны момант, скончыць цыкл ягонай хваробы».

Чавэс ужо два месяцы не з’яўляўся на публіцы. Чарговую аперацыю яму зрабілі 11 снежня на Кубе. У бальніцу ён трапіў 4-ы раз за паўтара года. Венесуэльскія ўлады не раскрываюць, якое менавіта анкалагічнае захворванне ў Чавэса і на якім органе.

МБ