У Калінінградзе ломам знявечылі помнік Беларусі

Абноўлена.

Паліцыя затрымала двух падазраваных.

14.02.2013 / 12:31

Паліцыя затрымала двух падазраваных у вандалізме. Затрыманым 22 і 23 гады.

Паводле звестак упраўлення МУС, у скверы расійска-беларускай дружбы на вуліцы Кутузава невядомыя вырвалі металічную шыльду з назвай аднаго з гарадоў Беларусі, яшчэ дзве такія шыльды пашкоджаныя. На іх бачныя сляды ад лому.

Сквер расійска-беларускай дружбы быў створаны ў Калінінградзе ў 2006 годзе. Тады прадстаўнікі кіраўніцтва Беларусі, федэральных уладаў Расіі і Калінінградскай вобласці заклалі сімвалічны камень у падмурак сквера і высадзілі бярозы. У цэнтры сквера размешчана скульптурная кампазіцыя, а па коле знаходзіцца шэсць лавак, якія сімвалізуюць вобласці Беларусі, а таксама тумбы з гербамі гэтых рэгіёнаў.

відэасюжэт з Калінінграда