У судзе над Сашам Варламавым абвешчаны перапынак

14.02.2013 / 16:21

Заўтра, 15 лютага, у судзе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым будзе абвешчаны перапынак, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.

Варламаў пройдзе магнітна-рэзанансную тамаграфію. Па выніках МРТ, па словах Стука, будзе вырашацца, ці працягнецца далей суд.

***

Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прысабечванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

За кратамі ён знаходзіцца ад 20 мая 2011 г. Працэс праходзіць у судзе Ленінскага раёна Мінска.

СМ