«Напалі» — «Вікторыя» Пльзень — 0:3

14.02.2013 / 23:00

У першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы чэшская «Вікторыя» выйграла ў гасцях у італьянскага «Напалі» з лікам 3:0 (Дарыда, 28, Райтарал, 79, Тэцл, 89).

Менавіта пераможца гэтай пары ў 1/8 фіналу будзе супрацьстаяць пераможцу пары БАТЭ — «Фенербахчэ». Нагадаем, сёння ў Гродне была зафіксавана нічыя 0:0.

«Вікторыя» год таму была супернікам БАТЭ у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў (13 верасня 2011 г., Прага, 1:1; 23 лістапада 2011 г., Мінск, 0:1). «Вікторыя» заняла 3-е месца і крочыла ў плэй-оф Лігі Еўропы, а БАТЭ фінішаваў 4-м.