Спецназ супраць «Фенербахчэ»
Спецназаўцы не пускалі футбалістаў «Фенербахчэ» да фанатаў, штурхалі.
14.02.2013 / 23:46
Інцыдэнт адбыўся адразу пасля фінальнага свістка. Пераапранутыя ў камізэлькі «сцюардаў», супрацоўнікі спецназа не падпускалі футбалістаў «Фенербахчэ» да трыбун, каб падараваць фанатам свае майкі.
Матч БАТЭ — «Фенербахчэ» скончыўся нічыёй 0:0, гульня была панылай.