Азаранка выйшла ў фінал у Катары. Заўтра — матч з Серэнай Уільямс

16.02.2013 / 20:50

Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Катары. У матчы 1/2 фіналу наша суайчынніца перамагла Агнешку Радванскую з Польшчы — 6:3, 6:3.

У фінале яна згуляе з Серэнай Уільямс, якая выйграла свой паўфінал у Марыі Шарапавай 6:3, 6:2.

Серэна Уільямс -- адна з самых нязручных суперніц для Вікторыі: баланс іх сустрэч -- 1:11 на карысць амерыканкі.

nn.by