Каля Нацыянальнай бібліятэкі з'явіцца фан-зона

18.02.2013 / 15:27

Каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года будзе функцыянаваць фан-зона. Тут паставяць велізарныя экраны, будуць працаваць аб'екты грамадскага харчавання, забяспечаны ахова грамадскага парадку і медыцынскае абслугоўванне.

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.