Васіль Старавойтаў будзе пахаваны 20 лютага

19.02.2013 / 16:43

Васіль Старавойтаў будзе пахаваны 20 лютага на могілках вёскі Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці,
паведаміла Аксана Крышчановіч — старшыня выканкама Аб’яднанай грамадзянскай партыі, членам палітрады якой быў Старавойтаў.

Паводле яе слоў, развітанне са Старавойтавым пройдзе з 10.00 да 13.30 у мясцовым Доме культуры.

«Мы звязваліся з яго жонкай. Яна сказала, што ўсю арганізацыю пахавання ўзяла на сябе адміністрацыя калгаса ў Мышкавічах», — сказала Крышчановіч.

Былы старшыня легендарнага калгаса «Світанак» Васіль Старавойтаў памёр 19 лютага на 89-м годзе жыцця.