Скабелка працягне кіраваць зборнай Беларусі па хакеі
20.02.2013 / 12:06
Кіраўнік ФХРБ Яўген Ворсін у ходзе пасяджэння выканкама выступіў з прапановай пакінуць трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелка на пасадзе.
Пярэчанняў у выканкама ФХРБ не было, паведамляе Goals.by.
Нагадаем, што хакейная зборная Беларусі не змагла прабіцца на Зімовыя алімпійскія гульні ў Сочы, прайграўшы кваліфікацыйны турнір у Даніі 7--10 лютага.