Палітвязню Малчанаву адмовілі ў датэрміновым вызваленні

21.02.2013 / 20:24

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў не зможа выйсці датэрмінова з калоніі ў Навасадах пад Барысавым. Пра гэта ён паведаміў у лісце грамадскай актывісткі Таццяны Кім, з якой рэгулярна лістуецца.

«Напісаў, што нядаўна хадзіў на камісію, дзе яму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, бо ў яго ёсць непагашаныя пакаранні за парушэнні. Дадаў, праўда, што іншага ён і не чакаў».

У лісце да актывісткі Таццяны Кім Аляксандр Малчанаў паведаміў пра сябе, што працягвае навучацца на працоўных курсах і ў вольны час чытае кнігі. На волю Аляксандр Малчанаў мае выйсці ўлетку 2013 года.