Сакрата Яновіча пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам

Сотні чалавек прыйшлі 21 лютага на пахаванне пісьменніка і аднаго з лідараў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Сакрата Яновіча.

22.02.2013 / 01:43

Труна пісьменніка была накрытая бел-чырвона-белым сцягам з гербам «Пагоня». Пахаванне прайшло ў родным мястэчку Яновіча — Крынках.

Сакрат Яновіч памёр 17 лютага ў родным доме ў Крынках на Беласточчыне. Яму было 76 гадоў.