Дзіна Гарыпава прэзентавала сваю песню What if

Гэтая маладая спявачка з моцным голасам прадставіць Расію на Еўрабачанні.

25.02.2013 / 08:05

Песня ўпершыню з’явілася ў нядзельнай аналітычнай праграме расійскага Першага канала. У нэце з’явіўся і афіцыйны відэакліп. Сёлета адмысловага адбору на расійскае Еўрабачанне не было, Гарыпаву самастойна выбраў тэлеканал як пераможцу тэлеконкурсу «Найлепшы голас краіны». Голас у Гарыпавай сапраўды моцны, таму яна і сабрала 1,7 млн галасоў гледачоў.

Яе песня па сэнсе — гэта своеасаблівы ідэйны мікс песень «Хачу пераменаў» Віктара Цоя, «Возьмемся за рукі, сябры» Булата Акуджавы і We Are The World Майкла Джэксана.