Па факце выбуху ў кватэры ў мінскай Серабранцы заведзена крымінальная справа

25.02.2013 / 09:55

Справа па ч. 2 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм і больш асобам) расследуецца па факце гібелі дваіх чалавек у выніку выбуху ў кватэры дома на вуліцы Пляханава ў Мінску.
Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Следства праводзіць УСК па Мінску.

***

Як паведамлялася раней, 23 лютага ў кватэры па вул. Пляханава, 85 адбыўся пажар. У кватэры, дзе адбыўся пажар, знойдзены абгарэлыя целы двух загінулых. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвярамі выбуху сталі маці і сын.

З-за пагрозы абвальвання будаўнічых канструкцый пад'езда прынята рашэнне аб эвакуацыі жыхароў пад'езда № 10, а таксама чатырох кватэр дзявятага пад'езда. Яны часова расселеныя.