11 літраў уласнай крыві патраціў індыйскі скульптар на бюст міністра штата

Такім нестандартным спосабам індыйскі скульптар Хусаіні хацеў выказаць сваю ўдзячнасць уладам.

25.02.2013 / 09:55

Да 65-годдзя галоўнага міністра штата Таміл Наду скульптар стварыў яе бюст з 11 літраў уласнай замарожанай крыві.

Матэрыял для будучага шэдэўра Хусаіні збіраў восем гадоў. Усяго дзень пайшоў на тое, каб надаць бюсту патрэбную форму: была вырабленая сіліконавая форма, якую запоўнілі крывёю, замарозілі, пасля чаго сілікон аддзялілі ад кавалка заледзянелай крыві.

Мяркуецца, што скульптуру хутка адвязуць на спецыяльным грузавіку ў Дэлі, дзе выставяць на ўсеагульны агляд у Нацыянальнай акадэміі мастацтваў.