З сакавіка зноў падаражэюць цыгарэты

25.02.2013 / 10:40

У сакавіку павысяцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт на 0,6–4,6%, што вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку ў параўнанні з лютым 2013 года павысяцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт з фільтрам вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест». Так, на два віды цыгарэт «Карона» цэны павышаюцца з Br4600 да Br4700 за пачак. Таксама ўстаноўлены цэны на дзве новыя пазіцыі: «Карона стыль» і «Карона эліт» — Br4500 за пачак.

На два віды цыгарэт «Форт» цэны зменяцца з Br4300 да Br4500, на пяць відаў Monte Carlo — з Br7900 да Br7950.