Разам з Цесаком вызвалілі і двух ягоных сяброў

25.02.2013 / 11:04

Учора з ізалятара часовага ўтрымання быў вызвалены не толькі грамадзянін Расіі Максім Марцінкевіч, але і двое ягоных сброў — грамадзян Беларусі, пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

«Усе трое адпушчаныя з ізалятара ў сувязі з адсутнасці асноваў для далейшага знаходжання пад вартай», — сказаў Герасімаў.
14 лютага неанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) разам з двума грамадзянамі Беларусі быў затрыманы ля шпіталя «Новы зрок» па вуліцы Клумава. Адбылася сутычка з антыфашыстамі, якія аблілі Цесака і кампанію мачой. У адказ неанацысты выцягнулі нажы, а ў руках Цесака быў газавы пісталет.
«Абвінавачванне нікому не выстаўлена, — зазначыў Герасімаў. — Яны працягваюць знаходзіцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе „злоснае хуліганства“. Выпушчаныя яны пад абавязак аб яўцы».
Паведамлецца, што пакуль Максіму Марцінкевічу забаронены выезд з тэрыторыі Беларусі.

На пытанне пра антыфашыстаў Герасімаў адказаў: «Пакуль не магу паведамляць падрабязнасці пра іх. На дадзены момант яны з’яўляюцца сведкамі па справе».

Яшчэ прадстаўнік Следчага камітэта сказаў, што ўсё яшчэ не гатовая экспертыза зброі — нажоў і газавага пісталета «Удар-2 М».

Зміцер Панкавец